объявление

Продам

Снежны чалавек жыве ў сваёй пячоры высока ў гарах, дзе снег нiколi не растае. З iм жывуць ягоны дзядуля, сава i каза. Харчуюцца Снежныя людзi чарнiчным кiсялём i дапамагаюць адзiн аднаму выразаць драўляных соў. Пасля таго як Эва Суса пабыла на Беларусi, яе герой таксама трапiў у Мiнск. Проста аднойчы снег у гарах пачаў раставаць, Снежны чалавек спалохаўся i пабег, пакуль яго пячору не затапiла. Дайшоў да цiхай рачулкi, вырашыў пайсцi берагам — а гэта была Свiслач! Так казачная шведская iстота апынулася на мiнскiм праспекце Незалежнасцi. Напачатку ў Снежнага чалавека выйшла непаразуменне з хлопчыкамi Барысам i Алесем, якiя вельмi спалохалiся жывога снегавiка ў футры. Але потым знайшлiся добрыя людзi, якiя налiлi госцю проста ў парку Горкага чарнiчнага кiсялю, а тады дапамаглi знайсцi шлях да родных гор. Кнiга цудоўна аформленая маладой мастачкай Кацярынай Дубовiк, на малюнках якой для маленькага чытача захапляльным i казачным светам прадстаюць не толькi шведскiя горы, але i «стольны горад Мiнск з прыгожымi храмамi, паркамi ды унiверсiтэтамi».

190 Крон

Janina · 25 ноября 2019, 17:38
178
Чтобы оставить комментарий, нужно войти или зарегистрироваться

Вход

Email


Пароль


Нет учетной записи? → Создать аккаунт очень легко
Забыли пароль? → Восстановите доступ